Засталося некалькi дзён

Засталося некалькі дзён,
Жнівень крочыць апошні тыдзень.
І ў верасень хутка выйдзе...
Лета... Восені даў паклон.

Пабыло і пайшло далей,
Вандраваць па планеце нашай.
Нехта з сумам ціхенька кажа:
— Вараціся да нас хутчэй.

Зноўку дзень стане карацей,
І ў вечар ўжо халодна,
Прыляціць, незнарок, самота.
І аблокі плывуць ніжэй.

Я з падзякай бягу за ім,
Кажу лету: — Да пабачэння!
Буду памятаць усе імгненні,
Захаваўшы ў сэрцы сваім.


Рецензии