Блiснула маланка
Грому не чуваць...
Сонца ў небе, хмарка
Здолела схаваць...
Вось і гук пачулі
Прыляцеў здалёк.
Цісне да матулі
Немаўля-сынок .
Звар'яцелы вецер,
Грукае ў акно...
І ганяе смецце,
Моцнаю мятлой...
На двары сцямнела,
Нібы ноч прыйшла...
Дожджыкам запела
На двары імгла...
Свидетельство о публикации №125090605749