Летнi вечер
акутаў прасторы,
Хутка ноч
намалюе ўзоры.
Зорак кіне
па небе яскравых,
Месяц будзе,
як зачараваны.
Наваколле
ўсё замірае,
У акенцах
ліхтарыкі ззяюць.
Немаўля засынае
ў калысцы,
Поўнач з кожнай
хвілінаю блізка.
Перад сном
кажу дзякуй я свету,
За жыццё,
за ласкавае лета.
За яго цяплыню
і пяшчоту,
Падарункі яго
і клапоты.
Свидетельство о публикации №125090605619