На сухiх баравiнах паспелi бруснiцы...
На сухіх баравінах паспелі брусніцы,
А паміж тых брусніц зацвілі верасы...
На хвіліну прысяду ля бруйнай крыніцы,
Апрытомнею трохі ад гэтай красы.
А брусніцы гараць, як на шыі каралі,
Між ліловых аблокаў сівых верасоў.
Гэта верасень цёплы зямлі нашай – кралі,
Беларусі любімай, сасновых лясоў.
А брусніцы гараць, як сарвеш, на далоні,
І не можна вачэй адарваць ад брусніц...
Гэта нашай зямлі урадлівыя гоні
Наталіліся вільгаццю чыстых крыніц...
На сухіх баравінах паспелі брусніцы,
А паміж тых брусніц зацвілі верасы...
На хвіліну прысяду ля бруйнай крыніцы,
Апрытомнею трохі ад гэтай красы...
06. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125090605052