Бярозавы гай i бярозавы сок...

***
                                 Кацярыне Сільчанка

Бярозавы гай і бярозавы сок
Радзімы малой буду памятаць вечна.
Да скону яе не забуду пясок,
З якога бярэцца той сок хуткацечны.

Бярозавы гай заасеніўся там,
А з вёскі мне пішуць: "Няма ні грыбочка!"
Радзіме малой сваё сэрца аддам,
Усе свае вершы аддам да радочка.

Я знаю, што трэба "грыбка" і "радка"...
Ды толькі не лайце мяне вы за гэта!
Хачу пахаваным я быць у пясках,
Што некалі сокам паілі паэта.

05. 09. 2025 г.


Рецензии