Сонечныя згадк веры
Сонечныя згадкі веры.
Самота адчаю любові.
Гэта духоўнасці эра.
Гэта трыванне ў слове.
Прага адчайных вышыняў.
Прага жывой маладосьці.
Я ў адчаі грашыла.
Гэта пякучае штосьці.
Прага адчаю і смутку.
Прага нябеснай тугі.
Я ў адзіноце і гуку.
Я адчуваю шлях дарагі.
Смутак любві і Галгота.
Смутак адчаю і Крыж.
Гэта ваяраў кагорта.
Гэта сумневаў Парыж.
Сонечнасць белых асколкаў.
Сонечнасць ціхіх вышынь.
Гэта блакіты аблокаў.
Гэта надзея шыпшын.
***
О яснавокае каханне.
О цішыня самотных слоў.
Я прагну неба прадчування.
Я прагну веры слоў наноў.
Самота светлае нядолі.
Самота шчырых Божых ніў.
Я прагну існасці па волі.
Я прагну Боскасці аліў.
О сум адчаю адзіноты.
О сум трывання і дрыгвы.
Якія ў болю гожым ноты.
Якая прага сон-травы.
О яснасць ціхіх сумных згадак.
О адзінота адкрыцця.
Нябёсаў светлая парада.
Дзе ты са мной, любві дзіця.
Свидетельство о публикации №125090504969