Боль развiтаньня

Ілюстрація з Інтэрнэт крыніцы

Боль развітаньня (аўтарская песьня)


Буслы ляцелі над роднай краінай,
Дзяўчына-восень ішла над ракой.
Сумна глядзелі вочы з надзеяй,
Каб мне застацца разам з табой.
Сумна глядзелі вочы з надзеяй,
Каб мне застацца разам з табой.

Сэрдца баліць ды гасьне ў цемры,
Сум адзіноты душу шчыміць.
Дзе ж ты, каханая, дзе ж ты міленькая?,
Я ўжо цябе не змагу пазабыць.
Дзе ж ты, каханая, дзе ж ты міленькая?,
Я ўжо цябе не змагу пазабыць.

Дзе ж ты знаходзішся, шчасьце далёкае,
Што мы дзялілі разам ў жыцьці?
Мабыць, вярнецца пачуцьце глыбокае
Ды застанецца ў нас назаўжды.
Мабыць, вярнецца пачуцьце глыбокае
Ды застанецца ў нас назаўжды.

Рукі трымалі каханай далоні,
Час развітаньня ўжо не спыніць.
Дзяўчына-восень прыйшла на спатканьне,
Каханьне пяшчотнае пара адпусьціць.
Дзяўчына-восень прыйшла на спатканьне,
Каханьне пяшчотнае пара адпусьціць.

Буслы ляцелі над роднай краінай,
Дзяўчына-восень ішла над ракой.
Сумна глядзелі вочы з надзеяй,
Каб мне застацца разам з табой.
Сумна глядзелі вочы з надзеяй,
Каб мне застацца разам з табой.

16.08.2025 Марцін Януш


Рецензии