З роднага калодзежа

З РОДНАГА КАЛОДЗЕЖА
леанід ПРАНЧАК

З роднага калодзежа
Чэрпаю вядром
Серабро халоднае
Гарачэзным днём.
Як крышталь, празрыстая
Золкая вада,
Быццам неба чыстае,
Тая смаката.

А ў калодзежы вада
Проста ледзяная.
Той, хто піў яе хоць раз,
Век не забывае.
Помню смак той праз гады,
Я праз вёсны-зімы,
Бо няма смачней вады,
Чым вада з радзімы.

П’ю нагбом глыточкамі,
Так смакуе мне.
Кружаць матылёчкамі
Блікі на сцяне.
Сіла цудадзейная
У маіх крыніц:
Халадзень завейная,
Золата зарніц.

А ў калодзежы вада
Проста ледзяная.
Той, хто піў яе хоць раз,
Век не забывае.
Помню смак той праз гады,
Я праз вёсны-зімы.,
Бо няма смачней вады,
Чым вада з радзімы.

Напаўняе дужасцю,
Смагу гоніць прэч,
Сілаю і мужнасцю,
Радасцю сустрэч
Чыстая, празрыстая
Золкая вада,
Быццам неба чыстае
Тая смаката.

А ў калодзежы вада
Проста ледзяная.
Той, хто піў яе хоць раз,
Век не забывае.
Помню смак той праз гады,
Я праз вёсны-зімы.,
Бо няма смачней вады,
Чым вада з радзімы.

02.09.2024
02.09.2025

P.S.
Публічнае выкарыстанне і распаўсюджванне тэксту
З РОДНАГА КАЛОДЗЕЖА
(за выключэннем выкарыстання ў асабістых мэтах)
толькі з дазволу Аўтара.


Рецензии