Кружацца над хатамi буслы...
Кружацца над хатамі буслы,
Быццам бы збіваюцца ў чароды,
Быццам бы збіраюць у вузлы
Рэчкі, паплавы і агароды.
Завяжу на памяць вузялок,
Як буслы збіваюцца ў чароды,
Як спружына, робячы віток,
У якім і я, і агароды...
Кружацца над хатамі буслы,
Ў вір нябёс зацягваюць Айчыну,
Нібы лёс непрадказальны злы
Ад матулі гоніць... на чужыну.
01. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125090100519