Палавiначкай...

Палавіначкай,
Пасярэдзіне.
Лета нітачкай,
За сабой вядзе.

Яшчэ ночанькі
Быстра коцяцца.
У небе зорачкі
Падаць просяцца.

На палях калос
Наліваецца.
Ідзе ў поўны рост
Завіхаецца.

Яшчэ не відаць
Чырвань восені.
Да цямна гуляць
Душа просіцца.

Палавінкаю
Падзялілася.
І слязінкаю
Пакацілася.

Няхай коціцца
І цяплом бярэ.
Сонцам ласціцца
Па ўсім дварэ.


Рецензии