Добрай ранiцы
Нас вітае дзень.
Па аколіцы
Сонечны прамень.
Дакранаецца
Кожнага з нас...
Забаўляецца
Зараз яго час.
Прачынаецца
Кожненькі кусток.
Коцік ласціцца
Туліцца пад бок.
Распускаюцца
Кветкі раннія.
Падабаецца
Гэта мне штодня.
Няхай будзе так
Кожнай раніцай.
У небе сонейка
Усміхаецца.
І бягуць яго
Па нас прамяні.
Будзе так штогод,
Будзе так штодні...
Свидетельство о публикации №125090103003