Зялёнай цыбул...

Зялёнай цыбулі
Купіў у бабулі.
Яна на базары
Яе прадае.
У старай сукенцы,
Ад шчырага сэрца
І не за даляры,
За рублік дае.

Пайшоў я давольны
Да хаты павольна.
І нёс на вячэру
Гэты букет.
Вось летняя страва,
Найлепшая справа.
Зайшоў у кватэру
І ладжу банкет.

Мы пер'е цыбулі
Ў соль прамакнулі.
І хлеба ржанога
Ў прыкуску ўзялі.
Няхай гэты вечар
Нясе нас далеча.
Дзе вёскі дарога
Дзе хаты, палі...


Рецензии