Кольк роднай мове...

Ўсім прывітанне! Новы верш вам на адзнаку...

Колькі ў роднай мове
  пяшчотных слоў,
Колькі мяккасці
  і цеплыні.
Я здзіўляцца гатовы
  зноў і зноў,
Як кранаюць
  яё прамяні.

Грэе сонейкам
  кожны гук яе,
І разгортваецца
  душа.
У студзёную зіму
  цяплом мяне
Выпраўляе ў
  кожны шлях.

Дзе б ні быў, не забыцца
  на ўсё жыццё,
Яе ласкі, пяшчот,
  дабрыні.
Беларускай, роднай
  мовы маёй,
што кранае
  да глыбіні.


Рецензии