Нам пра якасць нашу баюць...

***
                Шчыраму знаёмаму
                Ігару Генадзьевічу Шадскаму

Нам пра якасць нашу баюць,
Што яна – нібыта сон!
Самі ж толькі і купляюць
Дабраякасны хамон.

Любяць той хамон ябацькі!
Пасаромеліся б, мо?
Як казаў мне Ігар Шадскі:
"Што заробім, то й ямо".

А яны ядуць хамоны,
Не зважаюць на народ.
Што ж, як лёс такі ягоны:
Есць, што дасць яму гарод –

Агуркі, капусту, бульбу.
Купіць зрэдку сала шмат
І дае хамону дулю,
Ці загне, бывае, й мат.

А яны жаруць хамон той
Ды, каб бачылі ж усе,
Выкладаюць смак ягоны
У сацсеткі пакрысе.

А калі ты не багаты,
Не гішпанец, дык гамон!
Бульбу сей тады ля хаты
І забудзься пра хамон...

01. 09. 2025 г.


Рецензии