Сёння сонейка...
Шчыра грэе нас.
Мы ў слоікі
Наліваем квас.
Квас халодненькі,
Бы з крынічанькі.
Чэрвень родненькі,
Цёплыя дзянькі.
Хутка ноч ідзе,
Карацей штодня.
Па рацэ плыве
Зорак полымя.
Недзе за ракой
Песні звонкія.
Запяюць гурбой
Травы тонкія.
Там, наперадзе,
Ліпень з жнівенем.
Па зямлі ідзе
Лета шчырае.
Свидетельство о публикации №125083101740