БОЛЬ

БОЛЬ НЕВЫМОЎНАСЦІ
леанід ПРАНЧАК

Жыццё пранізвае трывогай
Дарогі вечны рух.
Аддаў свой лёс на волю Бога,
Раблю за кругам круг.

Дажджоў дакучлівых аблога,
Губляе лета дух.
Жыццё пранізвае трывогай
Дарогі вечны рух.

Божа мой, Божачкі,
Зжалься хоць трошачкі.
Дай людзям добрасці,
Дай свету літасці.
Боль невымоўнасці:
Хопіць нам горасці,
Злосці і чорнасці
Сэрцу не вынесці.

Жыццё – узлёты і нягоды,
І час для цяжкіх дум.
Дарога – радасць асалоды,
Дарога – вечны тлум.

То перашкоды, то прыгоды,
За незагойны сум...
Жыццё – узлёты і нягоды,
І час для цяжкіх дум.

Божа мой, Божачкі,
Зжалься хоць трошачкі.
Дай людзям добрасці,
Дай свету літасці.
Боль невымоўнасці:
Хопіць нам горасці,
Злосці і чорнасці
Сэрцу не вынесці.

З-за хмараў зорамі fсвеціць
Мой шлях
Святло калін.
Ты, Беларусь, адна на свеце
І я ў цябе адзін.

У вырай гоніць золкі вецер
Гусей самотны клін...
З-за хмараў зорамі
Асвеціць
Мой шлях
Святло калін.

Божа мой, Божачкі,
Зжалься хоць трошачкі.
Дай людзям добрасці,
Дай свету літасці.
Боль невымоўнасці:
Хопіць нам горасці,
Злосці і чорнасці
Сэрцу не вынесці.

28.08.2023
28.08.2025


Рецензии