***

АПУСЦЕЛІ БУСЛЯНКІ

Апусцелі буслянкі,
Зажурыліся ранкі,
У аблоках паніклых прыхаваўся іх сум.

Дзе той клёкат вясёлы,
Што будзіў наваколле,
Дзе птушыны турботлівы тлум?

Задуменная ціша
Сум аблокаў калыша,
Што паснулі стамлёна ў даляглядзе сівым.

Позірк стрыманы гэты
Дзён саспелага лета
Ўжо блукае ў краі баравым.


Рецензии