Беражыце сябе з маладосц
Выбірайце сцяжынку душою і сэрцам.
Збудаваць на фундаменце злосці
Не спрабуйце свой дом, ён развеецца з ветрам.
Галаву мець у хмарах не варта,
Нерэальныя мары хаваюць напрамак.
Хоць купаемся часта мы ў жартах,
Але розум, як страж, адкрывае нам браму.
Не бунтуйце сумленне з манетай,
Размяняеш аднойчы, падхопіць ракою:
Уцячэ наша «Я» непрыкметна,
Плашч пакіне на сэрцы з нуды, неспакою.
У пачуццях заўжды майце меру,
Каб сябе не згубіць у рацэ паўнаводнай.
Не дазвольце душу, як паперу
Ці пажухлы льсток, скамячыць рукой роднай.
Да жыцця не губляйце цікавасць,
Таямнічасцяў свету, як зорак на небе.
Да апошніх хвілін няхай правяць
Думкі пошукаў, сэрца з гадамі не слепне.
Беражыце сябе, вы патрэбны
Для сябе, для адкрыцця напрамкаў, дарогі.
Нам удзячна душа, што па грэбні
Мы прайшлі, сваё «Я», не крышыші на крохі
Свидетельство о публикации №125082703760