Два анёлы

ДВА АНЁЛЫ
леанід ПРАНЧАК

Я Вас кахаў, а Вы – любілі.
Ня згасла ў памяці святло.
Я помню Вас, а Вы забылі
Нібы мяне і не было.

Растала ў небе на світанні
Над пералескам залатым
Маё наіўнае каханне,
Як белы дым,
Як белы дым…

Два ахоўнікі-анёлы,
Маладзенькі і сівы.
Меншы – смешны і вясёлы,
А стары – цішэй травы.
Два ахоўнікі-анёлы,
Вы, скажыце мне, чые?
Юны таньчыць рок-н-ролы,
А стары гарэлку п'е.

Не прападзём, як будзем жывы.
Вы мне не скажаце: Прабач…
Анёлы два.
Адзін шчаслівы,
Другі – самотны, як крумкач.

Шчаслівы Ваш, а мой самотны.
Глядзяць у розныя бакі,
Як хмараў шэрыя палотны
Ірве маланка на шматкі.

Два ахоўнікі-анёлы,
Маладзенькі і сівы.
Меншы – смешны і вясёлы,
А стары – цішэй травы.
Два ахоўнікі-анёлы,
Вы, скажыце мне, чые?
Юны таньчыць рок-н-ролы,
А стары гарэлку п'е.

Я Вас кахаў, Вы – не кахалі.
Жыццё прайшло і згінуў час.
Анёлы крылы паламалі,
Каб толькі выратаваць нас.

Я пасівеў ад разумення,
Калі дайшло нарэшце мне:
Што і каханне і натхненне
Адны і тыя ж па цане.

Два ахоўнікі-анёлы,
Маладзенькі і сівы.
Меншы – смешны і вясёлы,
А стары – цішэй травы.
Два ахоўнікі-анёлы,
Вы, скажыце мне, чые?
Юны таньчыць рок-н-ролы,
А стары гарэлку п'е.

27.08.2023
27.08.2025


Рецензии