Просьба
леанід ПРАНЧАК
Як будзе, так будзе. Абрыдзела ўсё.
Няма ані радасці, ані спакою.
Якое надвор'е, такое жыццё.
Не стойце, прашу,
Над душою.
Усё вам не гэтак, усё вам не так.
Мой смутак мінецца і сыйдзе з вадою.
Я лёс успрымаю як здзейснены факт.
Не стойце, прашу,
Над душою.
Што вам да маіх растрывожаных дум?
Вы самі рашыце ісці вам кудою.
Калі гэткі вэрхал, калі гэткі тлум,
Не стойце, прашу,
Над душою.
Знямога ў вушах правадамі гудзе.
Пачуцці абражаны дробнай муштрою.
А вы, калі нават стаяць няма дзе,
Не стойце, прашу,
Над душою!
26.08.2021
26.08.2025
Свидетельство о публикации №125082603271