Куточак Радз мы
Зямлі беларускай прыгожага краю.
Бяжыць у даль сцяжынка да светлай крыніцы
І тым хараством не магу надзівіцца.
Дубы векавыя лістотай махаюць,
З дарогі далёкай урачыста вітаюць.
Драўляныя хаткі, старэнькія брамы
Мяне ў падворак зайсці запрашаюць
Прыпеў: Куточак Радзімы,любы мой край
Ты ў шчасці жыві і працвітай
І дзе б не была я заўсёды вярнуся
Родным мясцінам да зямлі пакланюся
У небе блакітным птушкі лятаюць
Звонкія песні свае распяваюць.
І звон каласоў на палях беларускіх
Да глыбіні маё сэрца кранаюць.
Дзе пах чабаровы з зялёнага гаю,
Дзе крык жураўлінны настрой падымае.
І водар духмяны гарачага хлеба
Вось усё, што для поўнага шчасця нам трэба.
Свидетельство о публикации №125082504607