Стаяць буслы перад дарогай...

***
Стаяць буслы перад дарогай,
Глядзяць не ў неба, а пад ногі.
Адзін, ці, можа, два з буслоў
Пакос аглядваюць – без слоў.

Стаяць буслы, праводзяць лета,
Глядзяць на светлы сум паэта
І кажуць позіркам без слоў:
"Ты дачакаешся буслоў!"

Стаяць буслы. Іх вельмі многа.
Стаяць яны – перад дарогай,
Як перад словам я стаю:
Не ведаю, ці зноў спяю...

22 - 25. 08. 2025 г.


Рецензии