Варыяцыя

Т. В.

Тупат мноства капытоў
Аб зямлю штуршкамі б’ецца.
Збоч няўцямна хвошча кроў,
Дык інакш яна й не льецца.
Рэхам бразгае Вайна.
Грукат трапны, грукат дробны.
Будзе справа груганам,
Шчыра прагным да вантробы.
Гукаў вычвараных гуж
Напаўняе неба звонам.
Месяц жне трымценне душ
З палымнеючых амбонаў.
Жнівень, быцццам той каршак,
З золку да самога скону,
Зноў сьмяротны сее жах.
Дзёрзка скручвае іконы.

24.08.2025
PS:
На стих Тани Важновой «Кровоток» (поэтам, ушедшим в август).


Рецензии