Песня Прысцылы

Шлях пальцам пракладзі

сярод рубцоў глыбокіх,

каб разам шлях прайсці

выпрабаванняў жорсткіх.

Адкрыйце раны, зноў лячыце,

узоры лёсу з іх складзіце.

Па следу ваўка пайду ў завеі,

сэрца нагнаць, жыву надзеяй.

Скрозь гнеў і сум — так не дарэчы —

сагрэю вусны пры сустрэчы.

З мар маіх спрытна збягаеш,

салодкі бэз, агрэст губляеш.

У сне назіраць: завітак чорны,

паправіш, погляд — непакорны.

Не разумела прызначэнне:

запал, жаданне ці імгненне?

А можа, так жартуе лёс,

каб кожны так пакуты нёс?


Рецензии