Крышачку таму Гругану. На хвост
Паглядаючы ў мой бок.
Кінь благія намаганьні,
Бо мяне шкадуе Бог.
Разумею, што – да Часу.
Да выгоднага Яму.
Мне ж са смерцю не вянчацца
Без патрэбы той хамут.
Не гані раней за Ойца.
Не штурхай заўчасна ў змрок.
Ты ж – Вяшчун, а не забойца,
Заварожаны знарок.
14.08.2025
Свидетельство о публикации №125082303240