Груганы 2

Прокомментировать верещагинское дончанина?!
Можно, конечно. Есть  о чём.
Только у него – няма Гругана... Як быццам. На слых-погляд.
А – тая птушка!? З дзіўным шчэбетам зь нябёсаў, аб бясконцым горы. Без лёсу, кахання і мяжы…
Каб там быў не шчэбет, а… Бо Груган, што заўгодна, але не шчабеча.
Мабыць, яшчэ і вярнуся. Да гарэзы (С. Л.). А пакуль – аб іншым.
Груган…
Карусь Каганец наогул лічыў, что той зусім не воран (не крук ці крумкач), а… Грак.
Гммм… Ну, гэта было яго (К. К.) асабістае меркаванне. А мабыць, з часам (за стагодзе) нешта зьмянілася?! Ці Казіміру-Рафаілу Карлавічу (Кастравіцкаму) адгукнулася яго сваяцтва з Апалінэрам!?
Ужываецца ў нас (да Ворана) і польскае Крук. Дык і тое ж – Воран. Але не ўсі літаратуразнаўцы з такой разнастайнасьцю згодныя.

Кажыце сваяцтва, а не радство,
Кажыце краса, пекната, хараство,
І дабрыня, меншыня, меншыня –
Кажыце, пакуль вам падказваю я.
Адметны кажыце і адмысловы –
Такія прыгожыя родныя словы.
Кажыце круцёлка, а не вяртушка,
Кажыце ваяка, жаўнер і ваяр,
Ялінка, ядловец, юшка і яр.
Малы і малеча, а не малыш,
І вельмі прыгожае слова спаміж.
Забудзьце ляднік, а ёсць наша – лядоўня,
Трайняты кажыце заўжды, а не тройня.
Крумкач ці груган, ды толькі не воран
Кажыце, калі ён лятае над борам.
Ёсць плата, вядома, а не плацеж.
Ды куфлем піва суседа пацеш.
Пасля пачастуй баханкай хлеба,
А не буханкаю – гэтак не трэба.
Кажыце, што ў збан малако наліваецца,
Але не жбан ці жбанок падстаўляецца.
Не загавор вы кажыце, а змова –
На словы багатая родная мова.
Ёсць слова наросхрыст – не нараспашку,
Сарочку сваю апрануць – не рубашку.
Ёсць слова паспешлівы – ды не таропкі,
Нялёгка прайсці праз горы і сопкі.
Ёсць слова таннець – не дзешавець...
Нам блізкія словы лягчэй зразумець.
На іх і трымаецца родная мова –
Таму беражыце яе кожнае слова!

Сяргей Чыгрын (1958 р.). З Слонімшчыны.
Верш добры. І – карысны. Накшталт пэўнай пераборлівасьці са словамі я згодны. Таму (заглянуўшы да С. Ч.) я загадзя перадражніўся. Са сваяцтвам (а не радством) спаміж двума Кастравіцкімі (Каганцом і Апалінэрам). І нават тут адмыслова вышчыкнуў замест ужываемага раней паміж менавіта с…
Згодны. Прыгожа (спаміж). Як і спанад – у Купалы. У падыгрыш-падхват да Z ponad у Сыракомлі.
Калі ў гэту дуду працягваць (аб павазе да Мовы), магу і такі верш дадаць

Двойчы забаронены. Сасланы.
Збіты катам так, што не пазнаць.
З памяці прагнаны. Расстраляны
Ў слове беларускім мяккі знак.
Без яго – няветлае расстанне.
Без яго – каляны, шорсткі снег.
З ім – пяшчотай лашчыцца каханьне,
І сьвятло шчасьлівіцца ў акне.
З ім ярчэй дзядулева газьнічка,
І аднойчы ў весьнюю пару
Прынясе здзяйсненне мары зьнічка,
Сэрцам акрыяе Беларусь.
Збіты. Расстраляны. Уваскррэслы.
Насупор лінгвістам пры чынах
Разам з вернай надрадковай крэскай
Гоіць мову нашу мяккі знак.

Невядомы мне аўтар сам то ўціскваў затузаны знак спаміж зычнымі, то не (з(ь)біты, растан(ь)не, з(ь)ім...). Знарок?!
Я сам (ніяк ні лінгвіст і ні знаўца) раз-пораз з гэтым мяк(ь)кім спатыкаюся. З тым жа сваім Відовішча і цуд.

На плошчу апускаецца рука.
Выхоплiвае раптам небараку
З(ь) натоўпу. Цягне «грэку» на Дракар.
I адпускае, быццам бы знарок(ам).

За нейкi час i дурань верне зрок.
Асаннай над расьхiстанай зязюлей
Узьведзен крыж, цi ўз(ь)водзiцца курок.
I коцiцца вар’яцкае вясельле.

I што народ?! – блаз(ь)нэрыцца ён змоўч.
З(ь) вачыма, прагнымi да цудаў i вiдовiшч.
Нiкому зь iх не адрадзiцца зноў,
Бо не шкада iм Юдавай юдолi.
(31.08.2021)

Той ь, што ў дужках, залішні. Бо наступны галосны не зьмягчальны. А да мяккага знаку, як па мне, ён павінен быць. Ці я тут памыляюся!?
Дык мяне ўсё роўна цягне ўшчыльваць гэту істоту, прынамсі, пасьля кожнага прыназоўнага З.
А мова наша – вельмі прыгожая!
Знічка… Яна мне і без мяккага знаку ў асалоду. У пекнату-пяшчоту.

У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.

Сяргея Грахоўскага.
Як я аб ім ужо выказваўся (у доследках з братам):
– Як быццам – наўмысна. У доказ, што, складаючы па-беларуску, можна наогул абыходзiцца без «русiзмаў». Мабыць, у розыгрыш.
Ці сваё

Маленствам прытулiцца да матулi.
У пяшчоту сэрца. Тварам да пляча.
Як быццам, падтрымае,
уратуе…
Без лекаў ад шаноўнага ўрача.
I нешта за тугою варухнецца.
Адсунуцца спакусы-крумкачы.
Апоўначы адкрыецца акенца.
Праменьчык знiчкi…
Крохкае:
                «Маўчы...».
(Чыквіну. Праз Цютчава, 23.10.2019)

Дык яно яшчэ і з крумкачамі! – Самы раз да іх (з груганамі) вярнуцца.
А знічку (часьцей без ь) я неаднойчы прытуляў і ў нешта расейскае…

Серый ослик. Burro viejo.
Задремавший Coronel.
Небо пахнет первым снегом.
С терпким вкусом каберне.
Ветер. Viento del noroeste.
Не уверен – промолчи!
В рифму, вроде, как отросток.
Как прививка алычи,
к винограду молодому.
Кисло-сладкое меню.
Бык и башня. За кордоном.
Грим – не слёзы. Гомоню.
Про себя
– никто не слышит!
Дульсинее. В полстиха.
Море. Мары. Выше.
Выше…
Шорох знічкi в тростниках.
(Витебск – Торревьеха 2, 8.10.2019)

З Груганамі ды Крумкачамі, наадварот – ніякай мяккасьці. Усё – вельмі жорстка. Але і яны, хай і грукаюць-скрыгочуць-хрумкаюць (ці апошняга ў нас няма?! – Хрумстаюць? Хрумшчуць?), слых не замінаюць.
У гучанні гэтых імёнаў чуюцца і крыкі-галасы саміх птушак, і нешта яшчэ…
Да галасоў – не толькі грай і крк (крукх, кроў), але і рогат, і цмоканьне (расейскі чмок падыйшоў бы лацьвей), і шмат што іншае. Хай гэта птушка і не папугай. А крамсаньне!? А…
Дык Груган і з Гаргонай пераклікаецца. А тая ў нас (у грэкаў) – мабыць, ад грознага-жудаснага.
А кромка (да Крумкача)?! Дык яна ж (край-граница) – накшталт як па-расейску. У нас яна – пруг. А ад пруга да Гругана – адзін прыг-скок.
А кромешное (зноўку – расейскае)?! – Пякельнае. Апраметнае.
Вельмі зычныя птушкі! Як самі, так і імёнамі сваймі. Злавесна (смяротна)-патаемнымі.
Ну, што?! – Мабыць, і хопіць. Бо па-герменэўцкі тут можна валтузіцца бясконца.
А данчаніну-сталінцу-юзаўцу свайму (калі б ды каб…) зараз накінем-навесім…

12.08.2025


Рецензии