О, Беларусь, калiны гронкi...

***
О, Беларусь, каліны гронкі
На дзень мой чырванню кладзеш.
Свой голас тонкі, голас звонкі
Мне зноў з надзеяй падаеш.

Ніхто з дарог цябе не зверне,
Не зможа голас заглушыць.
Тваёй сяўбы узыдзе зерне,
Жывеш і вечна будзеш жыць.

І хоць становіцца нас меней,
Сыноў тваіх, тваіх дачок,
Ты сееш будучыню жменяй,
Вядзеш няспынна свой смычок.

І вецер не развее ў полі
І не азмрочыць мовы спеў.
Ідзеш упэўнена да волі
І даглядаеш свой пасеў.

Твая душа не заржавее,
Ў жытах валошкай прарасце,
Блакітным колерам надзеі
На роднай глебе расцвіце.

О, Беларусь, каліны гронкі
Твае не выспелі яшчэ...
Твой голас мужны, голас звонкі
Свабоднай песняй пацячэ!

22. 08. 2025 г.


Рецензии