Жыцця майго асновы
леанід ПРАНЧАК
Чыстае неба,
Жытні смак хлеба,
Любага краю спакой…
Далі-прасторы,
Рэкі-азёры, –
Наша Радзіма з табой.
Тое, што маем,
Шчыра кахаем
І ад нягод беражом:
Пушчы і гаці,
Бацьку і маці,
Родную хату і дом.
Сяброўства, еднасць і любоў –
Жыцця майго асновы.
Няма мацней ад гэтых слоў.
Свет жорсткі і суровы.
З былых часоў спакон вякоў
Адно нам сонца свеціць.
Сяброўства, еднасць і любоў –
Трымаюць нас на свеце!
Мужнасць і воля,
Шчасце і доля
Трэба і мне і табе,
Каб не трымцела
Знічкаю вера,
Каб не нудзіцца ў жальбе.
З сонца усходам,
З Богам, з народам
Разам насустрач вятрам.
Сэрцам малюся:
Мір – Беларусі,
Сёстрам маім і братам!
Сяброўства, еднасць і любоў –
Жыцця майго асновы.
Няма мацней ад гэтых слоў.
Свет жорсткі і суровы.
З былых часоў спакон вякоў
Адно нам сонца свеціць.
Сяброўства, еднасць і любоў –
Трымаюць нас на свеце!
22.08.2024
22.08.2025
P.S.
Публічнае выкананне і распаўсюджванне
тэксту ЖЫЦЦЯ МАЙГО АСНОВЫ
толькі з дазволу Аўтара.
Свидетельство о публикации №125082206757