Па Нясьвiжу

1. «Крыху з прыбрэхам»

У Нясьвіж да Радзівілаў
Прэмся зь Віцебску гуртом.
Там здымаем ледзь не вілу –
На два дні з альтанкай дом.
Ёсьць мангал. Навалам дровы.
Для гурманаў ці паноў.
Нам сюды б – маленькі бровар.
Гналі б хлебнае віно.
З добрым густам ды прысмакам,
Каб пілося пакрысе.
Бо хмялей за «бону акву», *
Што Сямёнавіч нясе.

28.07.2025
PS:
* Торговая марка Bonaqua (выдуманное слово от латинского bona aqua – «хорошая вода»).
В России BonAqua начала свою деятельность в 1994 году. С 2008 года на российском рынке также продаются воды BonAqua Viva. В 2022 году в связи со вторжением России на Украину бренд был переименован в BonaAqua

2. «Пане Каханку»

Пане Каханку, што Рыбанькі сын,
Караль Станіслаў вяльможны,
Шабляй прарэдзіў свае валасы,
Бо затупіліся ножны.
Соллю пасыпаў дзядзінец увесь
Летам, каб снегам здалося.
Шчыры на жарты, зайздросны гулец.
Дзіўных часін адгалоссе.
Замак Сіроткі прыўзьняў-аднавіў.
Славу Нясьвіжа памножыў.
Самы заможны з усіх Радзівіл,
Мабыць, нашчадак сварожы.

29.07.2025
PS:
Наконт нейкай сувязі са Сварогам…
Дамовіліся, што род Радзівілаў узыходзіць да нейкага літоўскага баярына Сірпуція (XIV ст.). Ёсьць легенда і аб тым, што крыху раней жыў родапачынальнік жрэцкага саслоўя паганскай Літвы Ліздзейка. А ўжо яго сына звалі Сірпуціс. Мабыць, і той самы.
Сварог… Нешта ў прозвішчы гэтага ўсеславянскага Гефэста цягнецца і да Нясвіжу. Вадзіўшы нас па ратушы Юрась казаў як быццам пра  корань свіж. Нешта накшталт балота ці дрыгвы. У адрозненні ад свір, што больш падыходзіць да рэчкі. Нават, калі свір гэта шыя (якая круціцца тудэма-сюдэма).
А калі іх крышачку перахрысціць, можна атрымаць нейкае свірж. А калі…
Як у нас раней зваліся Стоўбцы?! Ну, ці з якім месцам яны межаваліся?
Свержна. Свержань...
Нешта мне гэта нацягвае. Нават – зашмат чаго.
А Няс(ь)віж адсюль і не так штоб далёка быў. Мабыць што паміж імі і надзьмула.
Ну, гэта я зноў крыху прыбрахаў. Як і пра тое, што Караль Станіслаў (не блытайце яго з дзедам, вялікім канцлерам літоўскім) галіўся шабляй, або мячом. Па маладосьці, калі быў мечнікам літоўскім і незанадта яшчэ аблысеў.
А ножны ў нас – не толькі прыстасаванне для засоўвання туды шаблі, але і простыя нажніцы.
Да Сварога… У аднаго з Радзівілаў была мянушка Пярун.

[Христофор Николай Радзивилл по прозвищу Перун (1547 – 1603). Гетман великий литовский с 1589 года.
Представитель биржайско-дубинковской линии рода Радзивиллов, сын Николая Радзивилла Рыжего и Катерины Томицкой.]

Ну, і ў якісьці прычэпак да маёй адсебяціны дзьве версіі да прозвішча Радзівілаў.

[Прозвішча Радзівілаў паходзіць ад старэйшага сына літоўскага баярына Осціка – Радзівіла, для першых пакаленняў роду гэта было імя па бацьку і па дзедзе – Радзівілавіч.
Радзівіл – старалітоўскае (старабалцкае) двухасноўнае імя, што ў раннелітоўскую пару мела выгляд Radvilas, Radivilas. Вядомыя сучасныя літоўскія адыменныя прозвішчы R;dvilas, Radvi;;las, R;dvila, Radvil;, Radvyl;.
Першая аснова Rad- таксама ў старалітоўскіх імёнах (сучасных прозвішчах) тыпу Radminas, Radvinas, Nauradas, Skauradas. Гэтую аснову звязваюць з літоўскім rasti «знаходзіць, адшукваць», rado «знайшоў» з шырокімі індаеўрапейскімі паралелямі. Сваім значэннем яна сінанімічная аснове Gaud- (як у імені Каргаўд, ад якога тапонім Каргаўды), што звязаная з літоўскім gauti «атрымліваць, здабываць».
Роднасная аснове Rad- «інфіксная» форма Rand- у балцка-літоўскім аднаасноўным імені Randil; (ад randa «(ён) знаходзіць»), ад якога тапонім Рандзілаўшчына.
Другая аснова Vil- звязаная з літоўскім viltis «спадзявацца» і далей сягае індаеўрапейскага *;el- «жадаць; выбіраць».
Семантыка імя Радзівіл – «здабычлівы і прагны».
У Попісе 1528 года сярод літоўскага баярства імя Радзівіл сустракаецца ўжо амаль выключна як імя па-бацьку: «Станислав Радивилович», «Ян Радивиловичъ» (Ашмяны), «Мартин Радивиловичъ» (Крэва), «Пашко Родвиловичъ», «Шымъко Родвиловичъ» (Радунь), «Станиславъ Радивилаитис» (Крожы, Жамойць). Як уласнае імя Радзівіл фіксуецца на той час толькі сярод эйшышскага баярства: «Радивилъ Кгинеитовичъ» (Гінейтаў сын Радзівіл). Сярод троцкага баярства перапісаны «Товткин Радивиловичъ» (Радзівілаў сын Таўтгін). На мяжы XV i XVI стагоддзяў балцка-літоўскі іменнік ужо занепадаў пад уплывам хрысціянскага іменніка.
Ёсць таксама «славянская» версія тлумачэння імя Радзівіл, яна грунтуецца на фанетычным падабенства першай асновы Rad- з асновай «Рад-» у славянскіх двухасноўных імёнах тыпу Радамір, Радаслаў, якая параўноўваецца са славянскім радети «рупіцца (пра нешта)». Гэтая версія ігнаруе гістарычны кантэкст бытавання імя Радзівіл выключна ў раннелітоўскім баярскім асяроддзі, яго суседства з іншымі двухасноўнымі балцка-літоўскімі імёнамі, а таксама моўныя сувязі іменных асноў Rad- i Vil-.]

[Ратвіл (Ratwilius) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) – імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *r;;s, германскага rad- 'рада', а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) – ад гоцкага wilja 'воля'. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі».
Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt).]

Свае прыбрэхі ўжо да гэтага дадаваць не буду.

3. «Здарэнне ў Вандроўцы»

Мірскі замак выйшаў бокам
Небараку аднаму.
Выпадкова ці знарокам,
У альтанцы за парогам,
Асклізнуўся баламут.

Напярэдадні, звячорку,
З чаркі добрага віна,
З агурком ды памідоркам,
Нешта цвыркаў ён і поркаў,
Быццам зерне разьмінаў.

У падзяку грош адгробшы,
Свой прыціснуўшы язык,
Наш заўзяты пікіроўшчык,
Каб становішча не згоршыць,
Ад застолля спрытна зьнік.

Ну, а раніцай, да Міру,
Гаварлівец  штось змарнеў.
Без усякага намеру,
Выглядаў амаль памерлым,
Разбудзіўшы боскі гнеў.

30.07.2025

4. «У Парку. 26 ліпеня»

Парк магнатаў. Дзень – субота.
Абыходзім вадаём.
Пастамент. На ім – істота,
З асабістым медалём.
Той Сабака Ягамосьця
Ад мядзьведзя зратаваў.
Для самлелага ж кагосьці
Ёсьць з Ундзінай рандэву.
Каля Студні, дзе красуня
Азірае свой валун.
Ёй адной, таксама сумна.
Адзінота – пэўны глум.
Панаўзбоч, масток гарбаты.
Лаўка. Крыху ў перадых.
Выбачайце нас, магнаты –
Знакамітыя рады!
Вось – Анёл. Хлапчук-музыка.
Мабыць, Коласа Сымон.
Ад нябёс – усім пазыка,
Дабравешчанне само.
Да знядбанага народу,
Векавеччу ў абыход.
Каб духоўная галота
Не чмурыла карагод.

30.07.2025
PS:
Коўзкія месцы.
Рыфма (так казаць…): зратаваў – рандэву. Вельмі ўжо гарбатая! Без гарбатых (наогул) – сумна. Але гэтая – крышачку занадта… Хай застаецца! Хранцузкае.
Тое ж «зратаваў»… Дакладней – выратаваў. А зратаваў, мабыць, увогуле не «спас», а «сохранил».

Рамяством я сваю зратаваў галаву,
значыць, я са свайго рамяства і жыву...

Уладзімер Дубоўка. «Дзяучына і Клім» (усходняя казка).
Дубоўка не аднойчы ўжываў і Ягамосьця.

– Дзе ж твой дарунак? – у Насты пытае.
Лёкаю шэпча:
«Пусціць выжлаў зграю...
Хай разарвуць на кавалкі такую.
Я ёй ніколі шарснёў не дарую!»
Наста вымае з-за пазухі зайца.
Псярня якраз пачынае з’яўляцца.
Выйшлі ўсе выжлы, якочуць ад злосці.
Першыя служкі яны ў ягамосця.
Пан ім: – А-ту! –
ў сваёй роспачы дзікай.
Псы да дзяўчыны,
ашчэрыўшы іклы.
Наста тады і пусціла ім зайца.
Заяц у браму, а псы...
Што пытацца?!
Псы ўсе за зайцам у браму таксама.
Толькі і бачыў іх пан злютаваны...
(Разумная дачка)

Мне паслялагернае ад У. Д. не дужа і падабаецца… Праўда, у апошнім было і пра сабак (як і ў мяне, ці ў тым нясвіжскім парку).
Ягамосьця ён (Дубоўка) чапляў і да таго. Таксама – у іронію.

Без жаднай крыўды на брыду і злосць*
пытаюся прытым у людцаў мілых:
няўжо і надалей падобны ягамосць
з паэтаў будзе «выганяць ухілы»?!

Падсеўшы тады (у снежні 2023-га) на Уладзімера Мікалаевіча, я сам, раз-пораз, «ягамосьціўся».

В день един с «нетленным» Сталиным
Угораздило меня.
Во дворе горят проталины.
Да порханье воронья.
Мы на кухонке, с Наташкою,
Осушаем «Пиросмань».
В наше время суматошное,
Оскудевшее весьма.
Здесь никто не даст медали нам.
Даже премию не даст.
Будь я трижды Заметалиным
И умней, чем Феофраст.
А вчера – в рожденье Быкова –
Я «Хамуцiус» читал.
Мова там не вельмi звыклая.
Без квятчастых прычындал.
Пра Вiнцэнта Калiноўскага.
Ягамосьця Кастуся.
Мой язык на слоўках коўзае,
Як па лёдзе парася.
Сам Аркадзь не горш, чым Лермантаў,
Вершы-пацеркi складаў.
Сербану з палынам вермуту,
Стану спрытным, як удаў.
И гораздым к слов плетению
На любом из языков.
Ускользну из мира теней я
Недоступно высоко.

В ясный день…
(Литература…4. 21 снежня, 22.12.2023)

Быкаў тут – не Васіль Уладзіміравіч. Апошні нарадзіўся 19 чэрвеня. А памёр – 22-га. У Нясвіжу, калі мы з Сярогам, ганялі пад тую фотку (з напоямі), я крышачку з гэтымі датамі пераблытаў.

Студзень. Просінец. Надвор’е –
Горш не выдумаеш сам.
Быццам хтосьці ў Лукамор’і
З бражкай зьмешвае бальзам.
За якога Ягамосьця
Адлілося нам спаўна?!
На пагосьце, што ў Замосьці,
Чэрці вэндзяць каплуна.
Дождж ідзе без перапынку,
Хоць кладзіся паміраць.
Бэсьціць нас, як парушынку,
Ці тапельцаў у вірах.
(Вар’яцтва, 2.01.2025)

Макс (прашу не блытаць з Маскам) распавёў пра нашы справы.
Быццам ведае грамадства. Нават Княства падтрымаў.
Кляў за Унію Ягайлу, бо знайшоў у гэтым здраду.
Горш за Неўскага кагалу, што адбыўся нездарма.
Нам, па радзе Ягамосьця, трэба прыклад браць з Карэі.
Дзе народ шануе Ўладу, як таго жадае Кім.
Нехта зморшчыцца ад млосьці. Хтосьці цалкам адурэе.
Ну, а Макс (не блытаць з Маскам) раіў слухацца Пекін.
(На Жывым Цьвіку, 29.01.2025)

І зусім недаўнее. «Дзень Незалежнасьці».

Незалежнасьць… Каго?! Ад чаго!?
Ад Улады, ці пэўнай істоты?
Воўк галосе, шчабеча шчыгол.
Без усякай аглядкі на ноты.
Чалавеку ж патрэбен Указ.
Ягамосьця, што зверху, пазыка.
Зь ёй гарэза пазьбегне параз,
Бо ніхто не саб'е з панталыку.
(3.07.2025)

5. «Пахавальня ў крыпце касьцёла Божага Цела»

Крыпта, з мноствам саркафагаў.
Нават крышачку за край.
Па шляхецтву і павага.
Па угодніцтву і рай.
Сеньку – шапка. Грышку – боты.
Радзівілу – добры меч.
Хто ў той крыпце сьпіць без квоты?
І на кім стаяла Rzecz?!
Паспалітая… Дзе Вольнасьць
Беспрытомная ляжыць,
Па юрлівасьці крамольнай
Расхістаўшы рубяжы.
Ардынаты, ваяводы…
Ад Сіроткавых даўнін.
Прыгадаў я вас з нагоды,
Бо намацаў карані.

31.07.2025

6. «А дзе тая фотка!?»

Енерал брыгадны Быкаў выступае пакрысе.
А за ім сяржант Валодзька мех з напоямі нясе.
Дык і фота, пад сурдзінку, можна выкласьці з таго.
Каб Сярогу нехта жыгнуў, крыху ў пострах, батагом. *

31.07.2025
PS:
* Або – мацюгом

7. «Герменэўцкая бязглуздзіца ці бадзяга»

Піва Лідскае лілося.
Ганашылася душа.
А да Нёмана ў знямозе
Варушылася Уша.
Па Літве цячэ Нявежыс.
Ад Нясвіжу – не відаць.
Вежам замкавым замежжа,
Што Бядулю злыбяда.

1.08.2025
PS:
Злыбяду прыдумаў не я.
А хто ж тады?! – Мабыць, і Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік). Вось толькі як тут быць з націскам?! На якім складзе рабіць?
У мяне – на апошнім. А ў самаго Змітрака – хутчэй на першым, ці, нават, на другім. Калі меркаваць па наступым урыўку:

[Ігналю ня спалася. Кідаўся з боку на бок, круціўся пад дзіравым кажухом, як няпрытомны, і ня мог заснуць. Думкі блуталіся ў галаве сярод цішы ночы і, як кусьлівыя авадні, не давалі чалавеку супакою. Ігналя ляжаў і стараўся прыпамінаць, якую гэта асабістую няпрыемнасьць ён у мінулы дзень перажыў, якую злыбеду, што вось душыць яго й цяпер. І давай, як па кнізе, чытаць кроніку пройдзенага дня ад самага раньня.
(Змітрок Бядуля. Сярод ночы)]

У Менскай вобласьці ёсьць тры рэчкі, якія завуцца Уша. Адна ўпадае ў Бярэзіну, другая – у Вілію (Нярыс – самы доўгі прыток Нёмана), а трэцяя – на якой калыхаюцца нясвіжскія пруды – як раз у Нёман (Нямунас).
Нявежыс – таксама прыток Нямунаса. Ціхі, павольны – так перакладаюць яго назву. Як і самога Нёману.
Што Нявежыс пераклікаецца з Нясвіжам, зразумела. Незалежна ад адрознення іх значэнняў (сэнсаў).
Калісьці гэты Нявежыс, быццам, зваўся Нявежай. Дык і ў Менскай вобласьці ёсьць рачулка Нявежа. Прыток Ушы. Толькі не нясвіжскай, а той, якая ў Вілію цячэ, праз Валожчыну ды Маладзечніну.
А імя Ігналь ужываецца і ў Польшчы, і ў Літве, і ў нас. Шмат хто з пісьменнікаў ім карыстаўся. Далёка не адзін Змітрок-Самуіл.
Ігналь… Игнат. Игнатий...
Калі да Літвы, то на розум прыходзе гарадок Ігналіна (з той АЭС, што закрываецца, ды ўсё ніяк не закрыецца).

[Название города – в польском языке Ignalino (Игналино), а в литовском языке Ignalina – появилось в тридцатые годы XIX века, когда местный помещик Игнаций Каменский своим именем назвал небольшой фольварк на берегу озера Гавис (Gavys). В местном литовском наречии имя Игнаций произносилось Ignalis (Игналис). По другой версии название города образовано от финского форманта -linna «замок, укрепление», распространенного в Прибалтике и Финляндии (Вастселинна, Хаменлинна, Савонлинна и др.), в сочетании с корневой частью патронимического происхождения.
В Литве всего же было около 10 фольварков с таким названием, тоже названных по имени местных помещиков – в XVIII–XIX веках среди помещиков в Литве было модно называть фольварки своим именем.]

8. «Герменэўцкая бязглуздзіца ці бадзяга 2»

Словы Ратуша і Рада
Радзівілам да душы.
Хай «радзянская улада» –
Што рэжым у тым Вішы.
Дзеля радасьці і згоды,
Ад вяселля і радзін
Не цурайся асалоды,
Зьбегшы Роспачы Ладзі.

1.08.2025
PS:
Ратуша (от ср.-в.-нем. R;th;s – сложение rat «совет» и hus «дом», дословно; – «дом, где заседает городской совет».

Ну, а Рада – савет. Што ў прозвішчы Радзівіл з волей абагульняецца.
Радзянская… Советская, значыць. Ну, гэта, хутчэй, па-украінску.
Вацлаў Ластоўскі ў 1926-м напісаў успаміны з назвай «Ўражаньні з паездкі ў Беларускую Радавую Соціялістычную Рэспубліку». РАдавую, а не РадавУю. Друкавалася ў часопісе «Крывіч».
Рэжым Вішы – з 1940-го. Калабарацыяністскі рэжым у Паўднёвай Францыі (існаваў з 10 ліпеня 1940 да 22 красавіка 1945 (дэ факта да 25 жніўня 1944). Бадай, як і наш лукаморскі (у сэнсе калабарацыянізму).
Радасьць… Савет вам да любоў – як кажуць на вяселлі.
Калі мы наведалі Ратушу ў Нясвіжу, нас «гідаваў» вельмі прыемны маладзён Юрась. Я яго крышачку падштурхнуў, і ён, з радасьцю, пераскочыў з расейскага на Мову. Куфар да вяселля нам дэманстраваў (гэта ўжо я ўцяміў-здагадаўся, што для таго).
А вось расейскае  «ради» у нас будзе «дзеля».
Аб Ладзі Роспачы я тут зладзіў да Ўладзімера Караткевіча, з якім мы тут раз-пораз пераклікаемся. Гэту аповесьць (1964) Сямёнавіч прысвяціў Рыгору Барадуліну. Галоўны герой адтуль – Гервасій Выліваха – чымсьці (жыццялюбствам, весялосьцю) падобны на самаго аўтара.
А вось расейскае радушны у нас так не гучыць. Так яно (з славян) – быццам, яшчэ толькі ў балгар. А у нас – сярдэчны, або – гасьцінны, або яшчэ як.
А бадзяга (калі не да лекаў) – гэта тыпу балагурства (балбатні-балакі). Не блытаць з балаголам (гябрэйскім тарантасам).
Хаця…
Калі дзядзька Антось (у Новай зямлі Якуба Коласа) упершыню апынуўся ў горадзе (у Вільне), ён сутыкнуўся з такім вось шумам-глумам

Як выйшаў дзядзька наш з вакзала,
Яму аж моташна нейк стала:
Такое пекла – шум страшэнны,
Застой паветра i дух дрэнны;
Народ таўчэцца каля конкi,
Па бруку б’юць падковы звонка,
Грымяць павозкi, буды, колы,
Аж проста глушаць балаголы –
i гэта процьма ўсякiх зыкаў
Злiлася ў гул адзiн вялiкi,
Дзе з непрывычкi вуху цяжка,
Дзе б’юць па сэрцы яны важка

9. «Беларусі – Раб і Ягамосць…»

А зараз зноў пяройдзем на прозу. Прынамсі, да нейкіх агаворак.
Аднак з Мовы пастараюся не саскокваць.
Вось, кінуў погляд на апошні тэкст (на ўрывак ад дзядзькі Якуба), а там – пад балаголы – тырчыць нейкая бязглудзіца. Няхай бы гэта было маё – з герменэўта яно ж, як з гусака – вада, а тут…

i гэта прЯма ўсякiх зыкаў
Злiлася ў гул адзiн вялiкi

Зразумела, што поўная хрэнь-забубень атрымалася. З «прямай». Нават пляма (хай яна таксама – больш да колеру, чым да зыку-гуку) не так бы вочы (ці вушы) рэзала.
Га!?
Ведаю, што здараецца. Свавольствы праграмы. Але…
Процьма! – Процьма ўсякіх зыкаў.
То ж – іншая справа! Процьма, ці – безліч. Нешта большае, чым проста мноства.
Расейцы ўжываюць нешта падобнае. Накшталт Тьмы ці Бездны (Прорва ж будзе ўжо некуды крышачку ў бок).
Ладна. Халера зь ім (са свавольствам жалезнага сябра). Зараз – аб больш сур'ёзным. Бліжэй да тэмы (нясвіжскай).
Кінуў (двойчы) свае нязграбкі Алесе. Тая адгукнулася адразу. Учора (і дзвюма днямі раней).
Тое, што ўчора – вельмі і да Мовы, і да маёй непамятлівасьці.
Па-першае, з Радашківічамі.
Калі я соўгаўся вакол прозвішча Радзівілаў, перабіраючы і тыя, што зь ім пераклікаюцца, сярод розных Радзіеўскіх і іншых, ўсплывала і Алеськіна спадчына. Але некуды гэта адсунуў…
Толькі зараз я ўжо і аб некаторых моўных вытанчанасцях.
Радашкавічы… Менавіта, так!
Па-расейску іх, звычайна, клічуць Радошковичи. З націскам на трэцім складзе. Па нашаму, як быццам, павінна гучаць як Радашковічы.
А дакладней будзе – РАдашкавічы. Захоўвачы націск на першым. Да імя-кораню РАД.

[Традыцыйная гістарычная назва мястэчка – Ра;дашкавічы. Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму. На думку адных дасьледнікаў, ён утварыўся ад словаў радзіцца-раіцца, другіх – ад радавацца. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча пайшла ад прозьвішчаў Радашковіч, Радашкевіч (бытавала германска-славянскае імя Radusch, вытворнае ад імя Рад).
У гістарычных крыніцах таксама ўпамінаюцца як Радушкавічы і Радашкевічы. Традыцыйную мясцовую форму назвы Ра;дашкавічы за савецкім часам замянілі на цяперашнюю афіцыйную Радашковічы.]

Вось і я… Пры ўсёй сваёй несавецкасьці (даўняй) і (ужо) нерасейскасьці чапляюся за гэта цяперашнее – афіцыйнае.
Балбес!
Да Радзівілаў, з задавальненнем, прытуліў тое германска-славянскае (Рад(т), Раталт, Радуш…), а да Радашкавічаў не здужыў. Нават Ластоўскі на мяне пакрыўдзіўся (з яго РАдавай-Соцыялістычнай).
Алеся:

Пра «радуйся, красная молодица!» чулі?)
Радашкавічы, Краснае, Маладэчна:)

Два – нуль (як мінімум) на яе карысьць!
Ладна, што не чуў (аб вёсцы Краснае і гэтай прымаўкі пад такую троіцу), дык яшчэ і Маладэчна Маладзечнам абзываў…
А Краснае… Месца нерадавое. У сэнсе – неардынарнае (незвычайнае). Гістарычнае.

[Деревня Красное находится возле реки Уша, на автодороге Минск – Молодечно, в 16 км на юго-восток от Молодечно. Деревня впервые упоминается в письменных источниках под 1387 годом как Красное Село. Эпитет «красный» в топонимике в данном случае обозначает не цвет, а примету – «красивый, расположенный в живописной местности».
Здесь находятся памятники воинам-освободителям, советским танкистам, землякам, погибшим в годы Великой Отечественной войны, могила жертв фашизма, советских военнопленных, братские могилы советских воинов, партизан, а также католическое кладбище (склеп-усыпальница Тышинских, нач. XX в.), могила ветерана 1863 г. Игнатия Абрамовича. Памятники архитектуры – церковь Свято-Покровская (1889) в ретроспективно-русском стиле, костел Вознесения Девы Марии (1908-1911 гг.) в неоготическом стиле, башня водонапорная (сохранилась частично, нач. XX в.).
Костел Вознесения Девы Марии, памятник архитектуры неоготики, находится в самом центре деревни на вершине холма и поэтому виден практически из любой точки населенного пункта.
Православная Покровская церковь была построена в псевдорусском стиле в 1889 году.
В километре от храмов, у автодороги Красное – Чисть, находится фольварк Ракутевщина. Бывший фольварк Ракутевщина принадлежал обедневшему шляхтичу Вацлаву Лычковскому, дяде братьев Антона и Ивана Луцкевичей – редакторов газеты «Наша Нiва». По их приглашению летом 1911 г. сюда из Ярославля приехал Максим Богданович. 19-летний поэт провел здесь два месяца. Живописное тихое имение, окруженное холмами, стало для Богдановича символом родного края. Фольварк был разрушен, не сохранился и дом, где жил Богданович. Однако облик усадьбы кропотливо восстановлен по историческим документам. Сегодня в возрожденной усадьбе действует филиал Литературного музея Максима Богдановича.
Неподалеку от деревни Красное, по дороге в сторону деревни Ивки, на высоком холме расположено старое католическое кладбище, где сохранился полуразрушенный фамильный склеп-усыпальница рода Тышинских. Там же находится могила ветерана восстания 1863 г. Игнатия Абрамовича.]

З агаворкамі (недагаворкамі-недаказамі) я нешта яшчэ абмінуў да балаголаў і ягамосьцяў. Да таго ж ласкавага мне Караткевіча. Зварот-слоўка Ягамосьць было майму цёзку вельмі па гусьце (да спадобы).

Бог глядзеў на Беларусь з нябёсаў,
На жывых і мёртвых ягамосцяў,
На ўсе кальварыі і росы
І павольна закіпаў ад злосці.
«Што там робіцца, ядры іх мову? –
Закрычаў ён у страшэнным гневе. —
Быў там нейкі Ванька – стаў Ваньковіч,
Быў там нейкі Міцька – стаў Міцкевіч.
З гонарам, нібы у Радзівіла,
Швэндаецца ў свеце пан Bowdzillo,
І ў шляхту точацца без мыла
Baran, Kozell, Piottuch і Pedrillo.
(Сто гадоў хавае ў торбе шыла
Пан Дэконт. А ўсё чуваць, васпане:
«Ты Дэконт? Пся крэў, а дзе кабыла?!
І дзе конь, пся маць тваю, галгане?!»)
Ў Сталіны там пнецца кожны Юзік, –
Быў там нейкі Сенька, – стаў Сянкевіч...
І адзіны, хто не прэцца у французы, –
Гэта безумоўна Караткевіч.
Гэты свой. [...]

Ведае, што хтось з ягоных продкаў
Ці азадкам быў крыху куцапы,
Ці вумом, ці чым яшчэ кароткі».
(Бог важдаецца з беларускімі прозвішчамі, 10 верасня – 12 кастрычніка 1980 г.)

Лідзія Іванаўна Збралевіч, –
Гонар наш!!!
                І наша прыгажосць!!!
Шле Вам віншаванне – Караткевіч –
Беларусі –
                Раб і Ягамосць.
(1980, кастрычнік)

Збралевіч Лідзія Іванаўна.
Месца нараджэння (1930): с. Вослебава, Скопінскі раён, Разанская вобласць, Расія. Бібліёграф, кнігазнавец. Закончыла бібліятэчны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута культуры імя Н. К. Крупскай (1954). У 1959–1995 – у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі, з 1968 – загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.
Памерла не пазьней за 2017…

10. «Нясвіжскі Нефармат»

Фоткі есьць… Ды, вось, аблом –
Не таго фармату.
Перакручана табло
Выгляд – дзікаваты.
Каб хоць нешта атрымаць,
Выгарыш дашчэнту.
Час патраціўшы дарма
Дзеля сантыменту.

3.08.2025
PS:
Адзіная фотка, якая больш-меньш зладзілася. І тая спачатку выйшла сціснутай у касабоч (пасля перафармавання ў даходлівы JPG). Неяк пашчасціла рассунуць яе ўшыркі. З астатнімі нічога ладнага не атрымліваецца…

11. «Здравіца брату»

Да Сярогавых Радзін (Дню, а не Здарэння),
Зладзім піва паўбаддзі з тазікам варэння.
Мусіць, з півам я сбрахаў. З варывам – таксама.
Можа скласьці мадрыгал!? Дык Сяржук –
не дама.
Лепш паштоўку адпішу. Сьціпла. Па-братэрску.
Каб ні кроплі мухляжу, ды, крый Бог, блюзнэрства.
Браце! Будзь самім сабой. Розумам бадзёрым.
Ды не лезь у кожны бой з спрытам валанцёра.
І здароўейка не траць на чмурныя цацкі.
Пазьбягай сумнеўных прац з вычварам варнацкім.
Даражы забольш сяброў жонкай-Берагіней.
Бо сапраўдная любоў вернага не кіне. *

2.08.2025
PS:
* На апошніх радках нешта мяне замарудзіла… Да рыфмы, на самым прыканцы, канючыла-еньчыла нешта фатальнае (тыпу: згіне, загіне…). Прыпыніўся на меньш «жахлівым».
Выбіраў. Паміж жонкай-берагіней і вішанькай-дружынай. Дружына (жонка) – быццам, больш у ўкраінцев. Але – прыгожа!
Калі зь ёй…
Неяк так:

Беражы сваёх сяброў. Вішаньку-Дружыну.
Бо сапраўдная любоў – не ў памер аршыну.

12. «Недарэчны вопыт з нефарматам. Ці – Кожнаму сваё»

Процьма здымкаў. Безліч вычвараў.
На любы памер і густ.
Пераперчанае рэчыва.
Перакрыжаны хаўрус.
Процьма…
Быццам зачарованых –
Патаёмным, люстраным.
Раскурочанае ворыва.
Страў астральных гастраном.
Процьма…
Мірская-Нясвіжская.
Спрабаваў капіяваць.
Дык яно скварчыць і пырскае.
Горш было б не сапсаваць.

4.08.2025
PS:
Крыху розуму набраўся (як і што). Па наладжванні прапорцый. Але… Вельмі марудна ды й ўсё роўна на сто адсоткаў неатрымліваецца…
Зусім перастаў падабацца апошні радок…– Горш было б не сапсаваць. Нешта не тое… Калі па-расейску, быццам: Хуже было бы не испортить.
Малась на увазе крыху іншае. Накшталт: Хуже бы не сделать.
Мабыть, замест Горш лепей Лепш?! Тыпу: – Лучше было бы не портить (псаваць).
Ці: Горш бы ўсё не сапсаваць.
Мне ж тут и дзеяслоўная рыфма карціць-замінае (капіяваць – сапсаваць). Калі без дзеяслоўя… Можна прыцягнуць замест псавання нейкі назоўнік.
Дык яно скварчыць і пырскае…
Як… ў хлявах. – А што?! Жывёліна?
Трэба нешта пад У (ці кароткае, ці простае), ды каб слогі не парушыць.
Во! Нешта смешнае: Як у лазьні сталявар.
А што!? – Скварчыць і пырскае да сталявара самы раз. Праўда, Р, што пры канцы, трохі брыкаецца (мы – пра рыфму) з капіяваць. Занадта шкрабе…

13. «У Нясвіжскай ратушы»

Вось – Юрась. Не Жыгімонт.
Прозвішча не ведаю.
У Нясвіжу – свой бамонд.
Пацеркі з манэтамі.
Куфраў розных хараство.
Герб з арліным клёкатам.
Шмат габрэяў. З рамяством
Ды гаворкай лёгкаю. *

4.08.2025
PS:
* Наколькі (у якім сэнсе) можна габрэйскую гаворку лічыць лёгкай, не ведаю.
Апошні радок шоў і па іншаму: Ад шаўца да лёкая.
Лёкай – лакей.
Габрэяў я стараюся не крыўдзіць. Таму ад гэтага (з лёкаем) і адмовіўся. Тым больш, той лёкай – наогул, мабыць, і не рамяство.
Манэткі… У 2023 годзе, быццам, адчаканілі медна-нікелівы рубель. У гонар Нясвіжу. На пацерках я яго не бачыў. Прыдумаў (сфантазаваў)!
Герб… Гэты – быццам, сучасны. Раней ён выглядаў крыху інакш.
Вось! Знайшоў здымак з габрэям-лёкаем. Без уселякай пагарды!
А Жыгімонта (Юрася) з задавальненням перагледжваю. Вярнуўся! З Гервятамі. Ачуняў…

14. «Не ад гэтага сьвету»

Мір – габрэйскае мястэчка. А ніводнага не знойдзеш…
Нават Сакель, Віктар Янаў, напалову, быццам, лях.
А з чаго, адкуль пустэча… Па якой такой нагодзе…
Сьвет і сёння акаянны. Зноўку з чортам на паях.
У музэі – скарб багаты. Цешаць смутак іудзейскі
Чара мерная і тора, ды пузатыя збаны.
Хто да чорта памагаты паспрабуе ўсё запэцкаць.
Ці наладзіць крэматорый, ці падасца ў груганы.
Пэўна, цяжка быць габрэем, раз такое адбылося.
Сінагогі, сінагогі… А ніводнага няма.
Мір – кульгае, Сьвет – хварэе. Прымаўкае шматгалоссе.
Разнамасныя малохі разьвяліся нездарма.

5-6.08.2025
PS:
Музей «Мирский посад» в посёлке Мир, Гродненская область, был основан местным бизнесменом и коллекционером Виктором Сакелем. Музей расположен в здании бывшей еврейской корчмы и посвящен истории Мира от первого упоминания до советских времен. Экспозиция включает монеты, археологические находки, документы, фотографии и карты, собранные Виктором на территории поселка. Особое внимание уделено Мирскому замку и его владельцам, а также мультикультурному прошлому местечка, включая еврейскую и татарскую общины. В музее можно увидеть фрагменты личной посуды князя Михаила Святополк-Мирского, а также редкие книги и артефакты.
Адрес:
Гродненская область, Кореличский район, городской поселок Мир, 2-й переулок Кирова, дом 2.

15. «Прыгоды ў Мірскім замку і вакол яго. Ці – хто ёсьць хто»

Камусьці ў зморанасьці, тупа –
Слупы азадкам падпіраць
І на паліцу класьці зубы.
Гарэзам – цокаць па мурах,
Здымаць вандроўку ў весялосьці,
Ды недарэку-ягамосьця
Зашкварна бэсьціць утраёх.
І зноўку ж, кожнаму – сваё.

6.08.2025

16. «Дзень Народзін на прыродзе»

Пачыналі сьціпла, з чаю.
Зь ім – пірожнае, ці торт.
Ну, а потым – кучаравей.
Як вяльможам, у эскорт –
З цьвіллю. Быццам, гаргандзола.
А дакладней – сыр-Ракфор.
Агурочкі без расолу.
Крыху ў чырвань – памідор.
Хвост пятрушкі, з блізкай градкі.
Бутэрброды пад віскар.
Дзе павольна, дзе ўпрыхватку.
Прыйдзе час, дасьпее карп.
З лукам. Прама ад жароўні.
А наўслед за ім – шашлык.
Дзіўны смак! Ды страўнік поўны.
Спрытна ж гналі – глык, да глык.
Прытаміліся літвіны.
Нехта трошкі захмялеў.
Вечар жнівеньскі ў Прыдзьвінні,
Што вядзьмак на памяле.
Твар, лагодны і ласкавы,
Раптам скурчыцца ў кулак.
А таму – па кубку кавы,
Каб да хатняга цяпла,
Ад бацькоўскага падворка,
Нам да прыцемак пасьпець.
Дзякуй, шчыраму аўторку!
І таму, хто ладзіў снедзь.

6.08.2025


Рецензии