Дзеруны

Жыццё на тарцы не здзярэш.
Успаміны воблакам ахінуць:
Матуля бульбіны бярэ і...
Дзеруны ў місцы стынуць.

Премны пах! Зглытну сліну.
Колькі гадоў прайшло, а помню.
Яны, як крок ў даўніну.
Зноў свеціць ў акенца поўня,

Зноў конікаў чуваць у траве,
На коміне клякоча бусел.
Смак дзеруноў звязаў мяне
З тым, чым спрадвеку ганаруся:

З крынічным возерам Парэчча,
З утульнай хаткай, цёплай печчу,
З царквой, што дорыць нам званы...
Вялікі дзякуй, дзеруны!
15 ліпеня 2025г


Рецензии