Зажурывся жнивень

ЗАЖУРЫЎСЯ ЖНІВЕНЬ

Зажурыўся ўжо жнівень у праменнях сляпых,
Патанае ў туманах пасівелых, густых.
Адрывае патроху ноч хвіліначкі ў дзён…
Першы ліст пажаўцелы да пары скінуў клён.

На прыцішаных пожнях ладзяць зборы буслы,
Спевы птахаў прыціхлі, не спатоляць больш слых.
Са шчымлівага суму жнівень кужаль прадзе,
І шапоча калоссе нешта соннай нудзе.


Рецензии