На пагорку. Танцавальная гульня

Удзень вавёрка на пагорку
Лузгала арэшкі.
Дала Мані, дала Тані
І яшчэ Агнешцы.

Дзве вавёркі на пагорку
Грыбочкі сушылі.
Далі Ваню, далі Пецю
Ды яшчэ Марылі.

Тры вавёркі на пагорку
Танцавалі польку.
Заклікалі Мішу, Сашу
Ды яшчэ Рыгорку.

Удзень вавёркі на пагорку
Карагод вадзілі
Разам з дзецьмі і суседзямі
Ды дзяўчынкай Ліляй.
2019г


Рецензии