Цвiнгер

Ты быў сібарытам, любіў жанчын -
Засталася толькі карціна.
У краіне бяда з розных прычын,
але гэта толькі краіна.

Межы сціраліся, камень цямнеў,
У зале вісіць карціна.
Пылам стаў кожны, хто зіхацеў.
Зіхацiць толькі карціна.


Рецензии