Сонейка ззяе. Мальва цв це
Гаснуць у прыцемках зоры.
Час адзіноты самотна ідзе.
Хто паміж нас створыць мора?
Нарач. Пякельная згаслая ноч.
Травы ссыхаюць. Азеры.
Хутка, Русалка, у танцах кроч.
Сумна лунаюць Мёры.
Сонейка ззяе. Цвіце Агняцвет.
Плача сомотнае вока.
Гэта адчай і душы запавет.
Гэта буслоў моцны клёкат.
Гаснуць у ночы думкі, і свет
Прагне адчуць несмяротнасць,
Духоўны і ціхі вясенні букет,
Думаў тугая лагоднасць.
Свет адзіноты, прага святла.
Свет самоты і сілы.
Неба ў адчаі. Ты светам жыла –
Гэта натхнення сілы.
Свидетельство о публикации №125081903462