Зачараванне

ЗАЧАРАВАННЕ
леанід ПРАНЧАК

Мне вецер нашаптаў тваё імя,
А белы снег сляды твае запомніў,
Калі прышла халодная зіма
І сцюжай апякла мае далоні.

Упалі белакрылыя снягі,
Як дзікія натомленыя гусі,
На рэкі, на азёры, на лугі
Маёй сцішэлай раптам Беларусі.

Зіма – зімою,
Снягі сцяною,
На небе хмары,
Нібыта льды
А ў сэрцы лета,
Бо ты са мною
Ва ўсе часіны,
На ўсе гады.

Гляджу на снег крыштальнай белізны,
Трымціць душа мая зачараваннем,
Як быццам я на беразе вясны,
Дзе вішні расцвілі пагодным раннем.

Так светла і таемна навакол.
У кронах соснаў ветах заблудзіўся.
На сцежцы снегавік, нібы анёл,
Што на зямлю са снегам апусціўся.

Зіма – зімою,
Снягі сцяною,
На небе хмары,
Нібыта льды
А ў сэрцы лета,
Бо ты са мною
Ва ўсе часіны,
На ўсе гады.

01.08.2024
19.08.2025

P.S.
Публічнае выкананне і распаўсюджванне
тэксту ЗАЧАРАВАННЕ
толькі з пісьмовага дазволу Аўтара.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →