Паляжанка. Наследаванне Катулу

Сумна мне, бо пакінула сябрына
Мой гасцінны, аздоблены фальварак
І надвор'е на сонца не багата-
Ці залева страшэнная ці холад.

Каб суцішыць свой смутак несупынны,
Я ў будынак выправіўся распусны,
Што адвеку стаіць на раздарожжы
І вандроўцаў свавольных спакушае.

Але й там не пашэнціць небараку,
На парозе чарговая параза:
Ці вяселле якое ці хаўтуры-
Прыгажунь ўсіх, каханак разабралі.

Засталася адзіная старая
Паляжанка, бязносая дурніца,
Што нікому была не даспадобы,
Хоць і досведу мела звышбагата.

"Ты такая страшэнная старызна,
Што ніхто не схацеў з табой любошчаў,
Пад спадніцу збаяўся занурыцца,
Ну а я, ўсім вядома, не з пужлівых!

Што ж цяпер?! Дык хадзі сюды, халера!
Хай яно ўсё навокал пылам пойдзе!
Пакажы мне, бязносая, свой ложак!
Можа там і самоту мы разгонім!"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →