Мокне сподак у бруднай рацэ...

Мокне сподак у бруднай рацэ,
Стыне ў кубку на донцы гарбата,
Цыгарэта захрасла ў руцэ
І у пачку зусім небагата...

А у вокнах шалёны дождж,
Гэта лета патрэбна выкрыць!
Бо яно не прыходзіць больш,
Слёзы з шыбаў ніхто не вытра...

Ступакі мае - ледзяшы,
Ногі - вата, а рукі - гіры,
Пальцы выслізнуць з калашын
І завязнуць ў кватэрным пыле.

Засяродзіцца зрок на тым
Што патрэбна зрабіць іначай,
Толькі мы вылучаем дым
Ўжо калі пагарэльцы плачуць...

Асалода халодных дзён:
Пацалунак ў гарачым кубку,
Поўсць калючая бы асцё
І крумкач, што у шыбу грукнуў...

Задаволены час бяжыць,
Запаволены я лунаю,
На павеках маіх глыжы
І узняць іх я сіл не маю...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →