Жанчыне
Будзь упэўненай і спакойнай,
Хоць жыццё і кіпіць бясконца.
Шлях, на жаль, не бывае роўны –
Шчасце ў свой час зірне ў аконца.
Я табе пажадаю сонца,
Свеціць хай ў душы з надзеяй,
Ведай: у якой ні была б старонцы,
Трапяць промні лепшай падзеі!
Хочаш радасці – дык усміхніся,
Марыш поспех мець – гэтак будзе!
Толькі вер у сілы свае і імкніся,
Рухайся так, каб зайздросцілі людзі!
Створана ты для любові і свету,
Будзь заўсёды сабою, павер мне,
Ціхай сёння, а заўтра – каметай,
Поўнай думак, жаданняў, даверу.
Твой характар і спрыт ёсць прычына,
Быць каханай, пачутай, жаданай,
Ты не зорка, а космас, жанчына,
Бог якую стварыў так старанна!
Свидетельство о публикации №125081804729