Я сижу у окна
Я был счастлив здесь, и уже не буду.
Иосиф Бродский
Усміхнуся часам: як я мыў пасуду.
Думаў – гэтым разам... і болей – не буду,
Як пісаў я вершы і верыў на слова:
Там дзе акт кахання – няма дзеяслова.
Усміхнуся часам: Гаўкнуў друг – дзе трэба,
а сусед, зараза, там дзе і не трэба.
¬¬
Усміхнуся часам, паглядзеўшы збоку,
што з бяльмом уласным я навідавоку
з тых часоў далёкіх, помнячы юнацтва,
дзе, катом марцовым хочацца застацца.
Усміхнуся часам: Вунь Статут Сапегі
іншапланецянам стаўся абярэгам,
быццам тое зерне на бацькоўскай глебе,
што дало ўсходы і сабе, і ў небе.
першы раз для Евы шчэ ў райскім
садзе –
вынік планавання на Боскай нарадзе.
\Усміхнуся часам, стаўшы на калені,
што ў грамадстве нашым засталіся цені,
і святло шукаюць нат з вачніцы цемры,
што пануе ў свеце, граючы на нервах.
Там і мой час цемры – на маім падворку
і, амаль, не горшы, як і той што звонку.
Свидетельство о публикации №125081803427