***

Я слухаў сэрцам песні
з узлётамі, бы ў вырай...
Я бачыў кіёк з торбай,
і горб з падучай гірай...

Я ведаю прычыны
хваробы ад кілішка
і процьму ўсіх апошніх,
дзе спадчынная звычка…

Я ведаў нават грэшніц
з абліччам, як святыня,
якіх не ганьбіў камень
і Бог рукою сына...

Я слухаў галашэнні
генсекаў на трыбуне…
Я бачыў з чаркай ненцаў
шчаслівенькіх у чуме…

Я ведаў водар хлеба
народжаны вайною,
калі кусалі вошы
надзею за гарою...

Я ведаю паганы
наш свет з бяльмом у воку:
калі нам вельмі кепска,
каб здох і той, хто збоку…

Я ведаю хто супраць,
хто за, і з вокам цешчы.
а сам сябе з народзін
не ведаю дарэшты.


Рецензии