Мова наша родная

Мова наша родная,
Гучная, прыгожая.
Скарбніца народная,
Выказаць усё гожая.

Мова лапатлівая,
Нібы мора сіняе.
Часам шапатлівая,
Нібы крок па інеі.

Мова старажытная,
Не сыходзіць кроўная.
Нібы поле-жытніца –
Чыстая ды роўная.

Мова, ты чароўная,
Скарб народа – вечная…
Светлая, цудоўная,
Як жыццё спрадвечнае.

Мова, ты дзівосная,
Гаваркая, з сілаю…
Мы ўжо дарослымі
Зразумелі – мілая…


Рецензии