Суседк н квас
Горачка мне, гора!
У суседкі толькі квасам
Частаваўся ўчора.
Зноў да Зінкі выпіць квасу
Я пайшоў на ранку,
Але бачу, што мурлыча
Чорны кот на ганку.
Падміргнуў мне жоўтым вокам:
“Ах ты чорт касматы!
Бач, знайшоўся гаспадар,
Не пускае ў хату!”
Я штурхнуў яго нагою,
Каб сыйшоў з дарогі,
Але бачу, у кацяры
Вырастаюць рогі.
Ў той жа час я пахіснуўся,
Праваліўся ў цемень.
Потым чую, як над вухам
Мне спявае певень.
Ліжа кот мне нос і шчокі,
Нібы мёд з талеркі,
І старанна мые вусы
Ў келіху гарэлкі.
І мурлыча так ласкава:
“Быў у вас я сведкай”.
Дурань стары, піць не трэба
Ноччу квас з суседкай.
Свидетельство о публикации №125081706568