Начны
Баюся раптам зноў спужаць
Начныя сны, у край ад краю,
І мараў стомленую раць.
Цямно начы, падзей імклівых
Скрозь сіта раніцы ўцячэ,
Вярба-гаротніца маўкліва
Для долу мокры покрыў тчэ.
Рукой махну на развітаньне
Начным я прывідам:"Пакуль!"
Табе ішлю сваё прызнаньне,
І ночы чарамі частую.
Адкрый мяне сваім жаданьням,
Цягні хутчэй з дрымучых сноў,
Каб ажыло ізноў каханне
Дыханьнем чыстым і бяз слоў...
Свидетельство о публикации №125081701021