Вараб ёва хвалiць толькi члены...

Ода
                              Вядомаму літаратурнаму крытыку
                              Людміле Анатольеўне Вараб'ёвай

Вараб'ёва хваліць толькі члены!
Не глядзіць на талент: ёсць, ці не.
Вершы членаў для яе - нятленны,
Ні адзін яна не праміне!

Выйшла й на расійскія прасторы,
Каб і там падзяку атрымаць.
Крытыкаў такіх там, знаю, мора,
На паэта, мусіць, штук па пяць.

Хутка, можа, выйдзе яна ў космас,
Ў Байкануры ж не дарма жыла!
Хай пачуюць зоры яе голас,
Бо нікому ж не жадае зла!

Ў Даўгаўпілсе шчыра працавала,
Дзе бібліятэкаркай была.
Але ж там паэтаў вельмі мала,
Толькі хлопцы нейкія з сяла...

Тут жа ў нас то Буніна пахваліць,
А то Цвейга майстрам назаве.
Нават мухі, кажуць, не уджаліць,
Мо таму так вольна і жыве.

Выдае яна таксама кнігі
Крытыкі салодкае, як сон.
Пазбягае ўсякае інтрыгі
Ля вытоку сваіх светлых дзён!

16. 08. 2025 г.


Рецензии