Чыноунiк сярэдняй рукi...

***
Чыноўнік сярэдняй рукі
Удзячным ніколі не будзе,
Бо быць ім яму не з рукі.
Дый што яму простыя людзі?

Чыноўніка ж будзе хваліць,
Казаць, што той піша "няблага".
Інакш не умее ён жыць,
Сярэдняй рукі бедалага.

Круціцца прывык, выдыгаць
Заўсёды ён перад панамі.
Буйным, можа, марыў ён стаць,
Ды стаў гаўнюком перад намі.

Чыноўнік сярэдняй рукі
Удзячным не будзе ніколі!
Ён клеіць прывык ярлыкі
Паэтам, паэзіі, волі.

16. 08. 2025 г.


Рецензии