Дастаткова
Шукаць на роўным месцы ці яму, ці курган;
Не азірацца — удалячынь хутчэй да мэты крочыць;
Лічыць, што не запэцкаць брудам — разумны твар.
Не абыякава, але без дачынення,
Калі дрыготка па скуры бегла ўверх,
Людскі натоўп варыў густую кашу з маслам...
А ў канцы пасёрбаў лыжкай вадзенькі кісель.
Даволі часта ўволю нас кармілі;
І зручнасць спакушала, і вабіла краса.
А слова атрымаўшы — моўчкі прастаялі…
Нянавісць жа між намі ўжо ракой цякла.
Прыйшоў час пра сябе заявіць —
Без інтрыгі і скандалу пошлага:
Закончыць фразу, на якой асякліся,
А меншае ўзяць замест большага.
Прыйшла пара ценяў гульні,
Новаўвядзенняў і адкрыццяў важных:
На белы свет глядзіце — да трызненняў,
А кісларод глытайце — да вар’яцтваў вашых.
Свидетельство о публикации №125081606308
