Летнi час
І спадзеваў цэлы мех.
Асалод, птушыных спеваў...
Маладосці льецца смех.
Пунсавеюць скрозь суніцы.
Золак чырванню гарыць.
Падрастаюць бусляняты...
Хутка летні час ляціць.
Ліпень водарам пітае,
Карагодам пчол гудзе.
Парасонамі паўстане
Папараць людскіх надзей.
Лашчыць подыхам вятрыска.
Над азёрамі смуга...
А ў палях валошак сінню
Разліваецца рака.
Жнівень -- месяц зарападаў,
Сакавітых кавуноў.
Позірк смутку-развітанняў
У вандроўнікаў-буслоў.
"Гэй! Бывай, буслянка-хата,
Край блакітнай даўніны.
Кліча вырай нас упарта
Да чужыннае зямлі".
15--16.08.2025
Свидетельство о публикации №125081604585
Лариса Демиденко 3 16.08.2025 17:17 Заявить о нарушении