Мiнулае
Той хаты, што роднай была.
Хацелася жыць нам не ў вёсцы, а ў горадзе,
Не лазня — нам ванна міла.
І ўсё, як задумалі, так і збылося:
Мы маем кватэры з гарачай вадой.
На працу і ў школу мы едзем трамваем,
У модных бацінках не ходзім пяшком.
Але ўсё часцей стала сніцца хаціна,
Дзе мылі падлогу з гальнём,
Дзе клеілі шпалеры, фарбавалі бялілам
Пліту разам з печчу, што пахла бліном.
Матуля чакае дзяцей ля парога,
Хусцінкай змахнуўшы слязу.
Няма ні турбот там, ні цяжкага гора —
У тым родным бацькоўскім кутку.
Ніяк не вярнуць нам былога дзяцінства,
Журботны плыве ўспамін…
Таму і спяшаемся хоць на хвілінку
Туды дзе матулін духмяны быў блін.
16.07.2025 г.
Свидетельство о публикации №125081603344