***

Абдымі мяне дужа-дужа,
Ды прыгладзь валасы рукой
Так, што ў самую моцную сцюжу
Я знайду ў табе свой спакой.

Захаваўшы, шануй ў абдымках,
Каб ніякая постаць імглы
Не дабралася праз фатаздымкі
Ў куткі чыстай ды светлай душы.

Моцным духам развей усе трывогі
І з пяшчотай змахні слязу.
Больш не здольны ты быць такім строгім,
Калі разам з табой я стаю.

З дазвалення зароюся ў грудзі,
Каб распальваць у сэрцы агонь.
Як ласкава ён песціцца, людзі!
Ты мацней пасціскай мне далонь...


18.07.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →