ДОМА

ТЭКСТЫ
ДЛЯ КАМПАЗІТАРАЎ
І ВЫКАНАЎЦАЎ

ДОМА
леанід ПРАНЧАК

Здалёк дадому прылячу.
Расчыніць вецер сенцы.
Світае раніца ўваччу
Валошкамі на сцежцы.
Матулін дом,
Цяністы сад,
Дажджынкі ў павуцінні.
Туман над рэчкай,
Зоркапад
На небе цёмна-сінім.

Дома, дома, дома
Ад малых гадоў.
Дома, дома, дома
На зямлі бацькоў.
Дома, дома, дома
Са сваёй сям’ёй
Адыходзіць стома
Светлаю журбой.

Род па кудзелі і мячы.
Павагі кожны варты:
Дрыгавічы і крывічы,
Радзімічы і балты.
Зямля асвечана зарой.
Усё мне тут да месца:
Калодзеж з чыстаю вадой
І печ, дзе хлеб пячэцца!

Дома, дома, дома
Ад малых гадоў.
Дома, дома, дома
На зямлі бацькоў.
Дома, дома, дома
Са сваёй сям’ёй
Адыходзіць стома
Светлаю журбой.

***
Тут мне ўсё знаёма,
Тут мая радня.
Дома, дома, дома
Сэрца цеплыня.
Дома, дома, дома
Сеяць і араць.
Дома, дома, дома
Жыць і паміраць!

30.07.2025
14.08.2025

P.S.
Публічнае выкананне і распаўсюджванне
тэксту ДОМА
толькі з пісьмовага дазволу Аўтара.


Рецензии